БАТЭ дамогся нічыі у Славаччыне



Барысаўскі БАТЭ ў першым матчы 4-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў дамогся выязной нічыі ў Славаччыне, згуляўшы 1:1 з мясцовым “Слованам”. Цягам сустрэчы чэмпіёны Беларусі былі наперадзе пасля аўтаголу на 44-й хвіліне Яблонскага. Аднак, у другім тайме гаспадары здолелі адыграцца. Майстар-клас прадэманстраваў выйшаўшы на замену ветэран славацкага футболу Робэрт Вітэк, які на 80-й хвіліне хвостка прабіў пад вострым вуглом. Неўзабаве форвард-гігант забіў яшчэ раз галавой, але арбітры зафіксавалі афсайд. Перад спатканнем у адказ барысаўскі БАТЭ мае досыць добрыя шанцы на агульны поспех і выхад у асноўную сетку Лігі чэмпіёнаў. Беларускае Радыё Рацыя