БАТЭ дапамог сабраць грошы на мемарыяльную шыльду для Белькевіча
Бацька Валянціна Белькевіча Мікалай распавёў аб сітуацыі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі для сына і заявіў, што неабходная сума сабраная.
«За апошні тыдзень тэлефанавалі сапраўды многія. Не хачу пералічваць усіх, каб кагосьці забыцца і тым самым пакрыўдзіць. На шчасце, хапае неабыякавых людзей, якія пайшлі насустрач. Тым не менш вельмі ўдзячны клубу БАТЭ. Без усялякіх просьбаў яны амаль цалкам закрылі гэта фінансавае пытанне: Міхаіл Дземянцэвіч, Анатоль Капскі, Аляксей Бага. Хто колькі змог, столькі і пералічваў. Георгій Кандрацьеў звязваўся…», — сказаў Мікалай Бялькевіч.
Па стане на 18 студзеня было сабрана 68 мільёнаў, што складала палову ад неабходнай сумы, піша „Прессбол„.
Валянцін Бялькевіч — адзін з самых вядомых беларускіх футбалістаў. У 1991—1996 гг. выступаў за менскае «Дынама», у 1996—2007 гг. за кіеўскае. Гулец нацыянальнай зборнай. Памёр 1 жніўня 2014 г. на 42-м годзе жыцця.
29 студзеня ў Менску пройдзе матч, прысвечанай ягонай памяці.