БАТЭ дома перамог „Русенборг”
Футбалісты барысаўскага БАТЭ абыгралі нарвежскі „Русенборг” з лікам 2: 1 у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Матч праходзіў на „Барысаў-Арэне”.
Лік адкрыў на пятай хвіліне Ігар Стасевіч, які рэалізаваў пенальці. На 25-й хвіліне нарвежская каманда зраўняла лік 1:1 дакладным ударам Андрэса Конрадсена.
Перамогу барысаўчанам прынёс гол Максіма Скавыша на 52-й хвіліне гульні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pressball.by
