БАТЭ і менскае „Дынама” згубілі па два ачкі ў чэмпіянаце
У суботу, 12 верасня двума паядынкамі пачаўся 19-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
У першым матчы «Граніт» адабраў ачкі ў менскага «Дынама» – 0:0, у другім БАТЭ згуляў унічыю з «Шахцёрам» – 1:1 (Стасевіч, 58; Мілунавіч, 18-аг).
Праграма тура працягнецца ў нядзелю 13 верасня гульнямі «Нафтан» – «Слуцк», «Віцебск» – «Славія», «Тарпеда-БелАЗ» – «Нёман» і скончыцца ў панядзелак 14 верасня, у гэты дзень берасцейскае «Дынама» дома сустрэнецца з «Белшынай», а «Мінск» прыме «Гомель».
Лідыруе па-ранейшаму БАТЭ, менскае „Дынама” адстае на 8 ачкоў.
Беларускае Рады Рацыя
