БАТЭ Капскага выйграў у „Дынама” Чыжа
Вырашальны матч нацыянальнага чэмпіянату Беларусі па футболе, у якім зышліся барысаўскі БАТЭ і менскае „Дынама” скончыўся на карысць чэмпіёна краіны – 2:1. на 69-й хвіліне лік адкрыў абхазскі легіянер барысаўцаў Анры Хагуш. Праз пяць хвілін Дзяніс Палякоў скарыстаўся падаваннем з кутняга Філіпа Младэнавіча – 2:0. І толькі ў даданы час Неманья Нікаліч з пенальці скараціў розніцу ў ліку. БАТЭ выйграў і амаль забяспечыў сабе чарговы чэмпіёнскі тытул.
За тры туры да завяршэння чэмпіянату БАТЭ мае 64 ачкі. У „Дынама” зараз толькі 60.
Беларускае Радыё Рацыя