БАТЭ-мінімаліст



У 13-ым туры лідар футбольнага першынства Беларусі барысаўскі БАТЭ зноў задаволіўся мінімальнай перамогай. На чужым полі чэмпіёны краіны адолелі 1:0 ФК „Слуцк”. Адзіны мяч у кампенсаваны да першага тайму час забіў форвард Віталь Радзівонаў.

Іншы прэтэндэнт на тытул – менскае „Дынама” прымала „Гомель”. У першым тайме шэдэўральным голам адзначыўся Ненад Адамавіч, які абыграў палову складу гомельцаў. Сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць сталічнікаў.

Іншыя сустрэчы ўік-энду завяршыліся так:  „Славія” (Мазыр) – „Нёман” (Гародня) – 0:0, „Граніт” (Мікашэвічы) – „Белшына” (Бабруйск) – 1:5, „Віцебск” – „Мінск” – 0:4.

БАТЭ з 35 ачкамі працягвае ўзначальваць турнірную табліцу. Другім ідзе менскае „Дынама” – 24. На трэцім месцы пакуль „Белшына” – 21. Столькі ж ачкоў мае і салігорскі „Шахцёр”, але ў яго гульня ў запасе.

Беларускае Радыё Рацыя