БАТЭ на выездзе узяў верх над „Нёманам”



БАТЭ узяў тры ачкі ў гасцявым матчы 7-га тура чэмпіянату краіны з „Нёманам” – 1:0. Варта адзначыць, што на 50-й хвіліне сустрэчы арбітр Алег Мурашкевіч спачатку залічыў гол Мірка Іваніча, але пасля нарады з асістэнтамі адмяніў ўзяцце брамы.

Непрыемны інцыдэнт адбыўся ў другім тайме матчу. Сяргей Сасноўскі і Аляксандр Карніцкі ў гульнявым эпізодзе сутыкнуліся галовамі. На поле нават выехала машына хуткай дапамогі.

„Я думаю, што гульня ўдалася. Было шмат барацьбы, была інтрыга да апошніх секунд. Футбалісты абедзвюх каманд аддалі усё для перамогі, але мы былі больш удачлівымі. Так, былі і памылкі, маглі б яшчэ выціскаць. Рады перамозе, хоць далася яна вельмі цяжка. Па Карніцкаму – падобна на страсенне, чатыры шва наклалі. Будзем глядзець”, – пракаментаваў перамогу галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.