БАТЭ не заўважыў „Нёман”



Разгромам гарадзенскага „Нёмана” скончыўся матч чэмпіянату краіны ў Барысаве. Ужо да 9-й хвіліны БАТЭ пасля галоў Мікалая Сігневіча і Аляксандра Карніцкага зняў усе пытанні датычна зыходу сустрэчы. На 24-й Сігневіч аформіў дубль. У другім тайме Аляксандр Валадзько і Аляксей Рыас давялі справу да разгрому. І толькі пры ліку 5:0 Павел Савіцкі з пенальці адыграў адзін мяч. Але выйшаўшы на замену Віталь Радзівонаў трапнымі стрэламі на 77-й і 86-й хвілінах усталяваў канчатковы лік – 7:1.

У іншым суботнім матчы 17-га туру ФК „Мінск” адолеў мазырскую „Славію” – 2:1. Вікторыю сталічнікам прынёс дубль Уладзіміра Хвашчынскага. „Мінск” набраў 32 ачкі і замацаваўся на трэцяй прыступцы турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя