БАТЭ не зніжае тэмп



У чацвер прайшлі тры матчы нацыянальнага чэмпіянату Беларусі па футболе з удзелам трох прызёраў мінулага першынства. Флагман айчыннага футболку барысаўскі БАТЭ ўпэўнена разабраўся на сваім полі з „Віцебскам” – 4:0. Голавым дуплетам выстраліў Дзмітрый Бага – на яго рахунку першы і апошні галы гаспадароў поля. Паміж імі свае прозвішчы на табло запісалі серб Неманья Мілунавіч і Максім Валадзько.

Менскае „Дынама” не так лёгка, але ўсё ж перамагло „Слуцк” – 2:0.  Лік адкрыў Ненад Адамовіч, а замацаваў перавагу бела-блакітных іншы чарнагорац Фатос Бечырай.

У найбольш упартым паядынку дня ў Салігорску мясцовы „Шахцёр” і мікашэвіцкі „Граніт” разышліся баявым мірам – 1:1. Тут мячы былі забітыя ў прамежку трох хвілін – на 69-й у гасцей вызначыўся Андрэй Шаракоў, а неўзабаве Арцём Старгародскі выраўняў лічбы галоў.

БАТЭ ўпэўнена працягвае ўзначальваць турнірную табліцу – у яго пасля 10 тураў 26 ачкоў. Пераследнікі адстаюць ужо даволі значна: у бабруйскай „Белшыны” і менскага „Дынама” па 18 пунктаў, 17 набраў „Шахцёр”.

Беларускае Радыё Рацыя