БАТЭ пайшоў у адрыў



Галявы дубль Дзмітрыя Багі ў матчы 21-га тура з „Дняпром” умацаваў лідарства футбольнага клуба БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе.

Падчас першага тайма сустрэчы на „Барысаў-Арэне” паўабаронца вызначыўся дакладнымі ўдарамі на 18-й і 44-й хвілінах. Пад заслону гульні нападнік барысаўчан Максім Скавыш зрабіў лік 3:0, ад разгрому магілёўцаў выратаваў Антон Шэпелеў, які вызначыўся на 86-й хвіліне. Выніковы лік 3:1.

Пераследнікі БАТЭ ў турнірнай табліцы футбалісты салігорскага „Шахцёра” і менскага „Дынама” згулялі ў вочным супрацьстаянні ўнічыю – 0:0. Гарнякі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Ташуева не ведаюць паразаў на працягу 17 матчаў.

У іншых матчах 21-га тура гарадзенскі «Нёман» разграміў «Іслач» 6:0 – дублем адзначыўся Аляксей Лягчылін, яшчэ па голе забілі Валеры Жукоўскі,  Максім Яблонскі, Мікалай Януш і Цеслюкевіч.

Берасцейскае «Дынама» дзякуючы дублю Аляксея Хабленкі адолела жодзінскае «Тарпеда – БелАЗ» 2:0, «Смалявічы» саступілі «Слуцку» 1:2 – лепшы бамбардзір чэмпіяната Яўген Шыкаўка забіў вырашальны мяч з пенальці.  „Прамень” перамог сталічнае „Тарпеда” – 3:1, а футбалісты „Віцебска” былі мацней за „Мінск” – 3:1.

Беларускае Радыё Рацыя