БАТЭ – „Партызан” – 1:0



Барысаўскі БАТЭ ў раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў прымаў 18 жніўня на сваім полі мацнейшы клуб Сербіі бялградскі „Партызан” і перамог 1:0.

БАТЭ падыйшоў да сустрэчы з відавочным пасівам – адно ачко ў двух матчах нацыянальнага чэмпіянату і нуль забітых мячоў у гэтых матчах. „Партызан” наадварот шмат забіваў у сваім першынстве.

У першым тайме назіралася вельмі вострая ўзаемная атакуючая гульня. Тройчы браму гасцей пасля ўдараў галавой Віталя Радзівонава і адзіночнага стрэлу Ільлі Алексіевіча ратаваў галкіпер Жыўкавіч. Госці сваім парадкам таксама не адседжаваліся ў абароне і перыядычна стваралі вастрыню. Але галоў гледачы ў першай палове так і не ўбачылі. Аднак незадоўга да перапынку „партызаны” засталіся ў меншасці – з-за дзвюх жоўтых картак поле быў змушаны пакінуць Етавіч.

Другі тайм пачаўся досыць прэсна, „Партызан” сканцэнтраваўся ў абароне, а БАТЭ дзеіў некрэатыўна. Урэшце Аляксандар Ермаковіч быў змушаны выпусціць з рэзерву Ігара Стасевіча. Неўзабаве добы шанец не скарыстаў Міхаіл Гардзяйчук. Потым ужо сербы мелі выдатную магчымасць, але барымаўцаў уратаваў брамнік Сяргей Чэрнік.

І толькі за 15 хвілін да канца пасля дакладнага падавання Ігара Стасевіча з кутняга невысокі форвард БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук галавой даслаў мяч у сетку – 1:0. Далейшы штурм чэмпіёна Беларусі поспеху больш не прынёс.

У іншых матчах дня рымскі „Лацыё” адолеў леверкузенскі „Баер” – 1:0, лісабонскі „Спортынг” перамог маскоўскі ЦСКА – 2:1. „Манчэстэр юнайтэд” выйграў у „Бруге” – 3:1, „Астана” у АПАЭЛА – 1:0.

Агульны зыход дуэляў вырашыцца пасля паўторных паядынкаў.

Беларускае Радыё Рацыя