БАТЭ павялічыў адрыў



Сустрэчай барысаўскага БАТЭ і бабруйскай „Белшыны” завяршыўся 18-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У першым тайме сустрэчы на ​​поле „Барысаў-Арэны” бабруйчане паказалі добрую гульню, ня дазволіўшы лідару першынства стварыць рэальныя пагрозы ля сваёй брамы. Рэдкія контратакі „Белшыны” былі па-сапраўднаму небяспечнымі, але мяч так і не трапіў у сетку. У другім тайме гульня ішла па тым жа сцэнары, з той розніцай, што на 69-й хвіліне Філіп Младэнавіч ўсё ж такі забіў мяч у браму  Барыса Панкратава, прынёсшы перамогу барысаўчанам – 1:0. Такім чынам, у актыве БАТЭ стала 45 ачкоў і ён цяпер апярэджвае менскае „Дынама”, якое ў сталічным дэрбі з “Мінскам” згуляла ўнічыю 1:1, на 8 ачкоў. На трэцім месцы ідуць ФК „Мінск” і салігорскі „Шахцёр”, у якіх па 33 пункты.

Беларускае Радыё Рацыя