БАТЭ перамог „Рому”!



У другім туры футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прымаў на сваім полі італійскую „Рому” і перамог 3:2.

Першы тайм стаўся проста феерычным для БАТЭ. Цягам першых паўгадзіны чэмпіён Беларусі тройчы забіў у браму другога клуба Італіі. На 8-й хвіліне пасля прыгожай камбінацыі і трапляння ў папярэчыну ўдалым на дабіванні быў капітан Ігар Стасевіч. Усяго праз 4 хвіліны Філіп Младэнавіч знянацку стрэліў па браме Войцэха Шчэнснага і той прапусціў. Той жа Младэнавіч выдатным ударам з левай на 30-й хвіліне адправіў „Рому” у накдаўн.

Аднак у другім тайме дасведчаная каманда гасцей завалодала ініцыятывай і двойчы забіла – мячы на рахунку Жэрвіньё і Васіліса Тарасідзіса. Аднак БАТЭ выстаяў і ўтрымаў мінімальную перавагу. Ёсць першая беларуская вікторыя ў сёлетняй Лізе чэмпіёнаў!!! Гэта таксама першая перамога беларускага клуба над італійскім у еўракубках.

У гэтай жа групе аслабленая траўмамі „Барселона” у апошнія дзесяць хвілін дамаглася валявой вікторыі над леверкузенскім „Баерам” – 2:1. Становішча ў квартэце зараз такое: „Барселона” – 4 ачкі, „Баер” – 3, БАТЭ – 3, „Рома” – 1.

Беларускае Радыё Рацыя