БАТЭ перамог у першым матчы „Карабах”
У першым паядынку трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ ў Баку перамог азербайджанскі „Карабах” – 1:0.
У першай палове сустрэчы БАТЭ валодаў ініцыятывай і прэсінгаваў суперніка. Першы выдатны момант змарнаваў Мікалай Сігневіч, якому забракла тэхнікі перакінуць галкіпера суперніка.
На 36-й хвіліне чэмпіёнам Беларусі ўдалася ўзорная атака, якую разыгралі Ігар Стасевіч з Сігневічам, а завяршыў ударам галавы Станіслаў Драгун. Брамнік „Карабаху” і зборнай Ісляндыі Хальдарсан нават не паспеў упасці ў тым эпізодзе.
У другім тайме назіралася зусім іншая карціна. БАТЭ напружана працаваў у абароне, а гаспадары поля бесперапынна насядалі на браму барысаўцаў. За пару хвілін да канца сустрэчы БАТЭ выратаваў галкипер Дзяніс Шчарбіцкі. У выніку чэмпіён Беларусі ўтрымаў сваю мінімальную перавагу.
Агульны лёс спабору вырашыцца ў адказным матчы, які пройдзе ў Барысаве.
Вынікі іншых кваліфікацыйных матчаў дня:
„Славія” (Прага) – „Дынама” (Кіеў) – 1:1
„Астана” – „Дынама” (Заграб) – 0:2
„Мальмё” – Відэатон” – 1:1
„Стандард” (Льеж) – „Аякс” (Амстэрдам) – 2:2
Беларускае Радыё Рацыя