БАТЭ перажыў разгром у Кёльне
Барысаўскі БАТЭ правёў чарговы матч групавога турніру Лігі Еўропы. На гэты раз на выездзе супраць нямецкага „Кёльну”.
На пачатку сустрэчы больш актыўнымі былі „казлы”. У выніку пазіцыйнага правалу абароны барысаўцаў Сімон Цоллер адкрыў лік і парадаваў запоўненыя трыбуны. Ішла 16-я хвіліна. На 31-ым абароце секундавай стрэлкі БАТЭ адыграўся ў выніку ўдала разыгранага стандарту – завяршальны акорд „узяў” Неманья Мілунавіч. А яшчэ праз дзве хвіліны акрабатычны голавы шэдэўр сатварыў форвард беларускай каманды Мікалай Сігневіч. З тым і пайшлі на перапынак.
Пасля антракту „Кёльн” дастаткова лёгка адыграўся – гол на свой баланс запісаў выйшаўшы на замену японец Юя Асака. БАТЭ пасля гэтага хутка нахапаў жоўтых картак. Пасля фолу Стасевіча і штрафнога гаспадары поля на 63-й хвіліне выйшлі наперад. А бліжэй да канца сустрэчы той жа Асака забіў чацвёрты мяч. У самай канцоўцы БАТЭ зусім разваліўся і прапусціў яшчэ аднойчы. У выніку – 5:2 на карысць „Кёльна”. У другім тайме футбалісты Барысава выглядалі як „хлопчыкі для збівання”.
У іншым матчы групы лонданскі „Арсенал” і бялградская „Црвена Звезда” разышліся нічыёй – 0:0.
Становішча ў групе пасля чатырох тураў: „Арсенал” – 10 ачкоў, „Црвена Звезда” – 5, БАТЭ – 4, „Кёльн” – 3.
Беларускае Радыё Рацыя