БАТЭ прайграў Барселоне ў Лізе чэмпіёнаў
У матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прайграў на выездзе «Барселоне» – 0:3.
У паралельным матчы групы Е, дзе гуляе барысаўскі клуб, «Рома» адолела «Байер» – 3:2. Такім чынам, барысаўчане пасля 4-га тура апусціліся на апошняе месца ў сваёй групе.
На рахунку БАТЭ – 4 ачкі, у «Байера» засталося – 4, у «Ромы» стала – 5. «Барселона» з’яўляецца лідарам групы Е, заваяваўшы 10 ачкоў і забяспечыўшы сабе месца ў плэй-оф.
Фота: uefa.com