БАТЭ прайграў у Венгрыі
Барысаўскі БАТЭ няўдала правёў першы паядынак 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Чэмпіёны Беларусі саступілі ў Венгрыі мясцоваму клубу “Дэбрэцэн” – 0:1. На 56-й хвіліне мяч з пенальці, які быў прызначаны за фол галкіпера Сяргея Чэрніка, забіў сенегальскі легіянер венграў Ібраім Сідзібе.
Цяпер барысаўцы спадзяюцца, што ім удасца адыграцца дома ў паядынку, які пройдзе 5 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
