БАТЭ працягвае змаганне за золата



Барысаўскі БАТЭ працягвае змагацца за футбольнае чэмпіёнства ў Беларусі. У чарговым матчы першынства каманда Аляксандра Ермаковіча на сваім полі перамагла футбольны клуб „Віцебск” – 3:1. БАТЭ дамогся валявой вікторыі, паколькі ўжо на 4-й хыіліне прапусціў – вызначыўся Кірыл Вяргейчык. Сапраўдным лідарам барысаўцаў быў у гэты дзень Ігар Стасевіч, які вёў рэй. На 10-й хвіліне ён трапна выстраліў сам, а пасля перапынку на 63-й удала асіставаў Сяргею Палякову. Выніковую кропку пасля контратакі паставіў Максім Валадзько.

Іншыя вынікі нядзельных матчаў 25 тура: „Славія” (Мазыр) – ФК „Слуцк” – 1:2, ФК „Мінск” – „Нафтан” (Наваполацк) – 2:2, „Дынама” (Берасце) – „Дняпро” (Магілёў) – 3:0.

Становішча тройкі лідараў выглядае зараз так: 1. „Шахцёр” (Салігорск) – 56 ачкоў, 2. „Дынама” (Менск) – 55, 3. БАТЭ – 54. Каб не тры ачкі, недарэчна забраныя ў барысаўцаў за гульню са „Слуцкам”, БАТЭ быў бы ўжо наперадзе.

Беларускае Радыё Рацыя