БАТЭ прыпыніў “Дынама”



Барысаўскі БАТЭ у саракавым спатканні з менскім “Дынамам” “паказаў зубы” і дамогся вікторыі на полі самага прынцыповага суперніка. Гэта быў перанесены матч 19-га туру футбольнага першынства Беларусі. Зыход гульні быў вырашаны ўжо ў першым тайме. На 26-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук вынікова скарыстаўся перадачай Сяргея Крыўца з кутняга ўдару. А на зыходзе першай паловы Ілья Алексіевіч падвоіў перавагу чэмпіёнаў краіны – 2:0. БАТЭ перапыніў пераможнае шэсце “бела-блакітнага “ клуба і на даны момант выйшаў наперад – у яго стала 45 ачкоў. У дынамаўцаў засталося 44 пункты, але сталічная каманда мае адну гульню ў запасе. Змаганне за залатыя ўзнагароды сёлета напэўна будзе гарачым.

Беларускае Радыё Рацыя