БАТЭ “прытармазіў”
Цэнтральныя паядынкі 28 туру футбольнага чэмпіянату краіны прайшлі ў панядзелак. Пасля іх змаганне за медалі першынства яшчэ больш абвастрылася. Менскае “дынама” дамаглося валявой вікторыі ў Салігорску. Гаспадары адкрылі лік пасля трапнага стрэлу ўкраінца Ільі Галюзы на 10-й хвіліне. Аднак, ужо ў першым тайме цягам дзесяці хвілін (21-я і 31-я) серб Ненад Адамавіч і Дзмітрый Молаш вывелі наперад бела-блакітных. Лік 2:1 на карысць дынамаўцаў захаваўся да канца сустрэчы.
Барысаўскі БАТЭ гуляў пазней і меў таксама ўсе шанцы дамагчыся вікторыі ў Жодзіне. Аднак, іншай думкі было на гэты конт тамтэйшае “Тарпеда”. Першы гол забілі чэмпіёны – на 16-й хвіліне вызначыўся Мікалай Сігневіч. На 42-й Арцём Канцавы, экс-футбаліст БАТЭ параўняў лік. У другім тайме Яўген Яблонскі на 81-й здавалася схіліў шалю вагаў на бок барысаўцаў. Аднак, у самым канцы Ігар Бурко аднавіў парытэт – 2:2.
Такім чынам БАТЭ, маючы 61 ачко, яшчэ ўзначальвае турнірную табліцу. Але менскае “Дынама” адстае ўжо толькі на адзін пункт. Ня скончанае змаганне і за бронзу – на яе прэтэндуюць тры клубы: у “Шахцёра” – 44 ачкі, далей ідуць наваполацкі “Нафтан” – 41 і жодзінскае “Тарпеда” – 40. Да канца турніру засталося 4 туры.
Беларускае Радыё Рацыя