БАТЭ – “Пяст”: матч у адказ пройдзе 17 ліпеня



Заўзятары БАТЭ змогуць наведаць матч у адказ з польскім “Пястам” толькі па пашпартах. Пра гэта інфармуе сайт барысаўскага клуба.

Другая гульня стартавага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе 17 ліпеня ў Глівіцах, а 20-й гадзіне паводле мясцовага часу. Фаны БАТЭ змогуць трапіць на стадыён без квіткоў, але допуск на гасцявыя сектары E і F ажыццяўляецца толькі па дакуменце. Акрамя таго, трэба загадзя запоўніць спецыяльную анкету.

10 ліпеня БАТЭ прымаў “Пяст” на “Барысаў-Арэне”. Матч скончыўся з лікам 1:1. Раней прэс-служба барысаўчан папярэджвала беларускіх фанатаў пра неабходнасць захавання правілаў бяспекі падчас вандроўкі ў польскую Глівіцу на матч з “Пястам”.

* * * 

Польскі “Пяст” перад другой гульнёй з барысаўскім БАТЭ прайграў у матчы за Суперкубак Польшчы. У фінальным паядынку каманда з Глівіцы сустракалася з гданьскай “Лехіяй”, уладальніцай Кубка краіны.

БАТЭ напярэдадні перамог у 15 туры чэмпіянату Беларусі жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 4:1.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by