БАТЭ разграміў берасцейскае „Дынама”
За барысаўчан забівалі Дзмітрый Падстрэлаў, які вызначыўся двойчы, і Валерый Грамыка, які таксама аформіў дубль галавой. Лік мог быць і буйнейшым, але Аляксандр Шасцюк не рэалізаваў пенальці, прызначаны ў браму „бела-блакітных” на 23-й хвіліне – 4:0. „Смаргонь” і „Слуцк” разыгралі нічыю. „Мядзведзі” адкрылі лік пасля дакладнага ўдару Альберта Капіціча, якому асіставаў Мацвей Дукса. Таксама галамі адзначыліся Ідрыс Нурадзін, які рэалізаваў пенальці, і Уладзіслаў Кабачэўскі. У „Слуцка” галы на свой рахунак запісалі Дзмітрый Гірс і Дзмітрый Плятнёў з Уладзіславам Сычовым – 3:3. „Энергетык-БДУ” змагаўся да апошняга, але прайграў салігорскаму „Шахцёру” 2:3.
«Барселона» вырвала перамогу ў матчы Прымеры з «Асасунай» дзякуючы голу з пенальці Левандоўскага
У самым канцы першага тайма гол французскага абаронцы Жуля Кундэ адкрыў лік і вывеў каталонцаў наперад. На 76-й хвіліне Чымі Авіла зраўняў лік. На 84-й хвіліне абаронца „Асасуны” Алехандра Катэна сфаліў у барацьбе з Робертам Левандоўскім ва ўласнай штрафной і атрымаў чырвоную картку, а паляк рэалізаваў пенальці — 2:1. Па выніках гэтай сустрэчы «Барселона» паднялася ў топ-3 чэмпіянату Іспаніі, а «Асасуна» апусцілася на 10-ы радок. «Ювентус» абыграў «Эмпалі” у матчы 3-га тура італьянскай Серыі А 2:0. Арсенал” на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў „Манчэстэр Юнайтэд” у рамках чацвёртага тура англійскай Прэм’ер-лігі. Матч скончыўся з лікам 3:1 на карысць „кананіраў”. Першымі вызначыліся госці. У складзе „манкуніянцаў” на 27-й хвіліне вызначыўся Рэшфард, галявы пас аддаў Эрыксен. Ужо праз хвіліну Эдэгар зраўняў лік. Пераможны гол на 96+ хвіліне забіў Райс. Пас яму аддаваў Сака. Кропку ў матчы паставіў Габрыэль Жэзус на 111+ хвіліне. „Арсенал” з дзесяццю баламі ідзе на пятым месцы ў табліцы. У МЮ шэсць балаў і адзінаццаты радок. Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ вызначыўся дублем у матчы чацвёртага тура Лігі 1 супраць «Ліёна». Француз ужо на 4-й хвіліне сустрэчы рэалізаваў пенальці. У канцы першага тайма футбаліст зрабіў лік 4:0.
„Юнацтва” і „Дынама-Маладзечна” дамагліся перамог
Менчукі з мінімальнай перавагай перамаглі наваполацкі „Хімік”, дзякуючы шайбе Цімафея Каўгарэні. Бела-блакітныя, саступаючы з дэфіцытам у дзве шайбы, змаглі разабрацца з „Брэстам” – 5:2.
Ферстапен выйграў Гран-пры Італіі і паставіў рэкорд у колькасці перамогаў запар
Нідэрландскі пілот „Рэд Бул” Макс Ферстапен святкаваў дзясятую перамогу запар і паставіў аднаасобны рэкорд па колькасці вікторый запар. Другім стаў яго партнёр па камандзе мексіканец Серхіа Перэс. Ён адстаў ад пераможцы на 6,046 секунды. Іспанец Карлас Сайнц, які стартаваў з поўла, на „Ферары” змог фінішаваць трэцім.
Зборная Літвы нанесла паразу амерыканцам
Сустрэча на Філіпінах завяршылася з лікам 110:104. Амерыканцам не дапамаглі 35 балаў Энтані Эдвардса, які стаў самым выніковым гульцом матчу. У складзе Літвы на вастрыё атакі дзейнічаў Вайдас Карыніускас — 15 балаў. Каманда Казіса Максвіціса святкавала пятую перамогу запар на гэтым чэмпіянаце і стала пераможцам групы J. Амерыканцы выйшлі ў плэй-оф з другога месца. Зборная Латвіі выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету, абыграўшы супернікаў з Бразіліі з лікам 104:84. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Андрэйс Гражуліс, на рахунку якога 24 балы.
Беларускае Радыё Рацыя
