БАТЭ разграміў „Шахцёр”



Барысаўскі БАТЭ разграміў „Шахцёр” – 4:1. Пакуль не данецкі „Шахцёр” у Лізе чэмпіёнаў, а толькі салігорскі ў родным чэмпіянаце. Тым ня менш гэтая вікторыя стала адметнай з некалькіх прычын. Па-першае барысаўцы ўпэўнена ўзялі верх над трэцім клубам краіны на яго полі. Па-другое, БАТЭ перапыніў эфектную серыю „шахцёраў” у першынстве краіны. Па-трэцяе, хет-трыкам вызначыўся Аляксандр Карніцкі – узыходная зорка беларускага футболу.

Лік на 2-й хвіліне адкрыў Міхаіл Гардзяйчук з пенальці. Потым дуплетам выстраліў Карніцкі. Ілья Галюза з пенальці на 37-й хвіліне падарыў прывідную надзею гаспадарам. Але ў другім тайме высілкамі таго ж Карніцкага БАТЭ ў самым канцы сустрэчы павялічыў сваю перавагу.

Гэта быў першы матч 27-га туру чэмпіянату Беларусі. БАТЭ павялічыў свой адрыў ад менскага „Дынама” – у яго стала роўна 60 ачкоў. У бела-блакітных пакуль 54. У „Шахцёра” засталося 44, яго цяпер можа дагнаць наваполацкі „Нафтан”, у якога на 3 меней.

Беларускае Радыё Рацыя