БАТЭ разграміў „Слуцк” і лідыруе ў чэмпіянаце



Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ прымаў гасцей са «Слуцка» і перамог 3:0. Усе мячы былі забіты у другім тайме. У барысаўчан адзначыліся Максім Валадзько, Міхаіл Гардзяйчук і Мірка Іваніч.

Менскае „Дынама” згуляла ўнічыю з „Нафтанам” у выязной сустрэчы – 1:1. Менчукі не могуць перамагчы ўжо ў чацвёртым матчы запар.

У яшчэ адным матчы 6 тура „Іслач” нанесла паразу „Менску” ў гасцявым матчы – 1:0. „Ваўкі” адстаюць ад БАТЭ у турнірнай табліцы на 3 ачкі.