БАТЭ рэабілітаваўся



Барысаўскі футбольны БАТЭ пасля катастрофы ў першым туры Лігі чэмпіёнаў у Порту рэабілітаваўся ў паядынку на сваім родным полі. На стадыёне Барысава чэмпіёны Беларусі перамаглі ўнікальны клуб “Атлетык” з Більбао – 2:1.

c90b1f8d4d7b4cb5efd7b0671ad5f484_w1442_h800_q95

Аляксандар Ермаковіч істотна абнавіў стартавы склад, які выглядаў дастаткова сюрпрызна. Барысаўцы на гэты раз выявілі сапраўдны характар і ўжо ў першым тайме правялі дзе выніковыя атакі. На 19-й хвіліне Дзяніс Палякоў пасля падавання кутняга ўдала “замкнуў” мяч на дальняй штанзе. А на 41-й Аляксандар Карніцкі з дапамогай рыкашэту павялічыў перавагу беларусаў. Праўда неўзабаве баскі адзін мяч адыгралі – у самым канцы тайму вызначыўся Адурыс.

У другім тайме БАТЭ лавіў шчасце на контратаках, але больш забіць не здолеў. А ў эндшпілі ўтрымаў сваю перавагу.  Гэта першая вікторыя БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў на новай “Барысаў-Арэне”.

Іншы матч у групе “H” завяршыўся досыць драматычна. Данецкі “Шахтар” у Львове быў наперадзе ў паядынку з партугальскім “Порту” – 2:0, але ў самай канцоўцы госці адыграліся – выніковыя 2:2. Такім чынам БАТЭ досыць нечакана выйшаў на 2-е месца ў квартэце. Становішча ў ім зараз такое: 1. “Порту” – 4 ачкі, 2. БАТЭ – 3, 3. “Шахтар” – 2, 4. “Атлетык” – 1.

Наступныя гульні будуць згуляныя 21 кастрычніка: БАТЭ будзе прымаць “Шахтар”, а “Порту” – “Атлетык”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Зініна