БАТЭ страціў ачкі ў матчы з „Нафтанам”



Cтартаваў 25-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. І адразу ж заўзятараў чакала яркая афіша. БАТЭ гасцяваў у Наваполацку ў мясцовага „Нафтана”.

Першы тайм, нягледзячы на нечаканую замену Радзівонава на 24-й хвіліне, завяршыўся з лікам 1: 0 на карысць барысаўчан, але ўжо ў стартавыя 45 хвілін было прыкметна, што БАТЭ не выглядае відавочным фаварытам у гэтым паядынку. У другой палове матча „Нафтан” канчаткова перахапіў ініцыятыву, што вылілася ў галы Цяплова і Хатава. Ускладняла становішча каманды Аляксандра Ярмаковіча і выдаленне Філіпенкі на 74-й хвіліне.

Тым не менш, лідэры першынства змаглі зраўняць лік за дзве хвіліны да заканчэння асноўнага часу – вызначыўся Мікалай Сігневіч. БАТЭ вырваў нічыю 2:2, але страта двух ачкоў можа згуляць важную ролю ў чэмпіёнскай гонцы. Калі мінскае „Дынама” зможа выйграць у „Тарпеда-БелАЗа”, то перавага барысаўчан скароціцца да мінімуму.

[youtube id=”W6m-gQUHW_w”]