БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе
Новы футбольны сезон адкрыўся ў Беларусі матчам за Суперкубак краіны, у якім барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі „Шахцёр” — 2:1.
Лік адкрыў на 25-й хвіліне сербскі паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч. У другім тайме Віталь Радзівонаў падвоіў вынік. А ў адной з контратак гарнякоў абаронца барысаўчан Дзяніс Палякоў зрэзаў мяч ва ўласныя вароты.
Фота з твітара БАТЭ
