БАТЭ займае апошняе месца па наведвальнасці ў Лізе чэмпіёнаў
БАТЭ займае апошняе месца па наведвальнасці ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. У сярэднім два хатніх матчы барысаўчан збіралі 12921 гледачоў, піша „Трыбуна„.
Адзначым, што запаўняльнасць «Барысаў-Арэны» складае 98,4%.
Самай наведвальнай камандай турніру з’яўляецца «Манчэстар Юнайтэд» – 74988 (99,01%).
