БАТЭ заплаціць за Іваніча каля мільёна еўра
Як паведамляюць сербскія СМІ, БАТЭ заплаціць за паўабаронцу „Вайводзіны” Мірка Іваніча каля мільёна еўра.
Цікавасць да гульца таксама праяўляў белградскі „Партызан” і быў гатовы заплаціць за яго паўтара мільёна еўра, аднак „Вайводзіна”, якая займае пятае месца ў чэмпіянаце і якая мае нядрэнныя шанцы падняцца на другое, не захацела ўзмацняць прамога канкурэнта.
„Пераход Іваніча ў БАТЭ – праўда. Афармленне трансферу павінна завяршыцца да панядзелка”, – пацвердзіла сербскім СМІ крыніца з клуба.
Мірка Іваніч ў чэмпіянаце-2015/16 выйшаў на поле 20 разоў (усё ў аснове) і забіў 8 галоў.