БАТЭ застаўся без Лігі Еўропы
Барысаўскі БАТЭ дома згуляў унічыю 2:2 з «Астаной» і не змог прабіцца ў групавы этап Лігі Еўропы.
Галы у беларусаў забілі Гардзяйчук і Стасевіч з пенальці. Першы матч у сталіцы Казахстана гаспадары выйгралі з лікам 2:0. Такім чынам, БАТЭ другі раз за восем гадоў не змог прабіцца ў групавы этап еўракубкаў.
