БАТЭ завяршыў еўракубкавы сезон
Барысаўскі БАТЭ завяршыў свой выступ у сёлетнім еўракубкавым сезоне. Чэмпіён Беларусі не здолеў прайсці казахстанскую „Астану” у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы. Прычыный таму параза ў першым выяздным матчы з лікам 0:3.
Дома БАТЭ правёў вельмі добрую сустрэчу ў адказ, валодаў ініцыятывай цэлы матч, перамог 2:0, але гэтага не хапіла для агульнай вікторыі.
Чэмпіёны Беларусі вельмі хутка адкрылі лік – ужо на 6-й хвіліне вызначыўся Максім Скавыш. Але потым час няўмольна ішоў, а лік на табло доўга не мяняўся. Бліскуча дзеіў на полі капітан барысаўцаў Ігар Стасевіч. Але толькі на 85-й хвіліне Максім Яблонскі магутным стрэлам падвоіў перавагу БАТЭ.
Фінальны штурм быў жарсным і ў кампенсаваны час БАТЭ мог здабыць трэці гол, аднак мяч праляцеў побач з крыжавінай.
На жаль, беларускіх клубаў у бягучым розыгрышы еўракубкаў не засталося. А галоўныя прычыны паразы БАТЭ – кепская перадсезонная селекцыя і недарэчная буйная параза ў Казахстане.
Беларускае Радыё Рацыя