БАТЭ згуляў унічыю з „Баерам” у Лізе чэмпіёнаў
У рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляў унічыю з «Баерам» – 1:1.
Барысаўчане засталіся на апошнім месцы ў групе Е, на рахунку БАТЭ стала 4 ачкі. Але беларуская каманда пакуль захоўвае шанцы на выхад з сваёй групы.
„Барселона” на „Кам ноў” з тэнісным лікам разграміла „Рому” – 6:1 і датэрмінова выйшла ў плэй-оф з першага месца.
У турнірнай табліцы ў «Барселоны» 13 ачкоў, у «Баера» – 5, у «Ромы» – 5.
У заключным туры БАТЭ згуляе ў гасцях з «Ромай».
Беларускае Радыё Рацыя