Батумі: бяжым, каб падтрымаць Украіну
Больш за 200 ўдзельнікаў амаль з 10 краін свету прынялі ўдзел у дабрачынным паўмарафоне ў падтрымку Украіны.
Пра мэты свайго ўдзелу ў гэтым спартовым мерапрыемстве кажуць беларускія ўдзельнікі:
– Грошы, якія збіраюцца на гэтым забегу, усе ідуць украінцам, якія пацярпелі ад вайны і зараз жывуць у Батумі. Вялікі дзякуй арганізатарам за гэтае мерапрыемства. Было вельмі прыемна прабегчы з такімі вольнымі людзьмі, натхніцца, ну і спорт – гэта жыццё, рухайцеся.
– Удзел нават самы невялікі – прыцягненні міравой грамадсткасці. Магчыма тут усё не мае шырокай агалоскі, але ўсё адно грабем – хто вяслом, што чайнай лыжачкай. Таму робім усё, што можам. І калі штосьці можам зрабіць зараз – то гэта трэба рабіць.
– Каб пабачыць адзін аднаго, каб паглядзець у вочу друг другу. Яшчэ раз пачуць аб’яднанне, салідарнасць – з усімі, хто супраць гвалту, супраць вайны, супраць дыктатуры.
Пераможцам паўмаратону ў самай вялікай дыстанцыі стаў Арцём Шэскін з Масквы.
– Я не хацеў заставацца ўбаку, тут такое мерапрыемства. Было прыемна адчуць, што тут нас многа. Што мы ўсе аднадумцы. Добрая атмасфера. Ну і зразумела, падтрымаць, сабраць сродкі. Усё гэта важна. Спадабалася. Усё добра арганізавана. Бегчы было цяжка, горача, вецер. Але я задаволены.
Арганізатарамі спабору былі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі Партыі «Лело» і «Адзіны Нацыянальны рух», мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя