Баявая нічыя



Нічыёй 2-2 заквершылася сустрэча „Ягелоніі” (Беласток) і „Краковіі” (Кракаў) у чэмпіянаце Польшчы. Беластачанам ужо ў першым тайме гол забіў  славак Эрык Ендрыкс.

zxds

Пасля двух галоў Пшэмыслава Франкоўскага і Пётра Гжэльчака ягелонцы ўжо радаваліся перамозеі. Аднак вынік усталяваў напрыканцы матчу футбаліст „Краковіі” Дэніс Ракельс. Гэта быў апошні матч „Ягі” ў гэтым годзе.

Паводле трэнера Міхала Пробежа, цяпер футбалістам патрэбны адпачынак:

– Трэба было гэты матч адгуляць як мага лепей. На жаль, мы гэтага не змаглі зрабіць. Цяпер для нас вельмі важны адпачынак.

Беластачане ў чэмпіянаце Польшчы апынуліся на 8 месцы з 25-ці ачкамі. На футболную пляцоўку футбалісты „Ягі” вяртаюцца ў лютым.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Michał Kardasz/jagiellonia.net