Бел-чырвона-белы сцяг на матчы Беларусь – Сан-Марына



Заўзятары зборнай Беларусі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг на трыбуне стадыёна «Алімпійскі» ў канцоўцы выязнога матчу Лігі Нацый супраць каманды Сан-Марына, які наша каманда выйграла з лікам 2:0.

Эпізод быў паказаны ў эфіры канала „Беларусь 5”.

Скрыншот з відэа

Як адзначае «Прессбол”, каментатар паядынку Уладзіслаў Татур і госць у студыі Дзмітрый Раўнейка пакінулі эпізод без увагі.

Пару дзён таму нацыянальная беларуская сімволіка была на матчы зборнай Беларусі ў Люксембургу, які беларусы таксама выйгралі. 

Фота Reuters