Беларусь адолела на Еўра Ісляндыю!



Гандбольная зборная Беларусі на чэмпіянаце кантыненту, што праходзіць у Польшчы ў звышвыніковым матчы адолела тытулаваную дружыну Ісляндыі – 39:38 (17:18). На паркеце Катавіцаў каманды згулялі сапраўды з адкрытым забралам і парадавалі гледачоў. Сустрэча стала рэкорднай – найбольш выніковай на еўрачэмпіянатах.

Найбольш выніковымі ў складзе Беларусі сталі Барыс Пухоўскі – 11 галоў, Сяргей Рутэнка – 8, Максім Баранаў – 7.

Беларусы набралі свае першыя 2 ачкі ў групе „В”. У заключным матчы папярэдняй стадыі каманда Юрыя Шаўцова сустрэнецца 19 студзеня з Нарвегіяй. У асноўны раўнд выходзяць па 3 лепшыя дружыны з квартэтавых групаў.

Беларускае Радыё Рацыя