Беларусь без шанцаў саступіла Чэхіі



У суботу хакейная дружына Беларусі пацярпела другую запар паразу на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Францыі. Але калі ў першым матчы беларусы на роўных супрацьдзеілі фінам і трымалі інтрыгу ў матчы да апошняга, то Чэхіі наша зборная саступіла разгромна – 1:6. На роўных Беларусь згуляла толькі ў другім перыядзе 1:1, пасля першага ж было 0:2, а ў заключнай траціне беларуская каманда прапусціла яшчэ тройчы. Прыкметна, што 3 шайбы ў брамку беларускіх галкіпераў закінулі чэшскія абаронцы.

Адзіны гол прэстыжу беларусаў на рахунку Аляксандра Паўловіча. Такім чынам пасля дзвюх сустрэч зборная Беларусі не мае ачкоў. Наступная сустрэча пройдзе 8 траўня з чэмпіёнам свету – дружынай Канады. Беларускае Радыё Рацыя