Беларусь і Чарнагорыя разышліся без галоў
Футбалісты зборнай Беларусі і Чарнагорыі згулялі ўнічыю ў таварыскім матчы.
Беларусам большую частку матчу давялося гуляць у меншасці – на 9-й хвіліне сустрэчы з поля быў выдалены форвард Сяргей Карніленка за ўдар суперніка локцем. Самы небяспечны момант быў у былога мінскага дынамаўца Фатоса Бечырая, які прабіў у штангу на другой кампенсаванай хвіліне гульні. У выніку сустрэча завяршылася ўнічыю – 0:0.
Наступныя матчы беларускія футбалісты правядуць у канцы вясны: 27 траўня Ксустрэча ў Белфасце з камандай Паўночнай Ірландыі, 31 траўня – у Корке са зборнай Ірландыі.