Беларусь і Польшча хочуць разам прыняць гандбольны ЧЕ-2026



Кіраўнікі федэрацый гандбола Беларусі і Польшчы абмеркавалі пытанне пра падачу супольнай заяўкі на правядзенне мужчынскага чэмпіянату Еўропы ў 2026 годзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі гандболу.

Гэтае пытанне старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў і кіраўнік Польскага гандбольнага саюза Анджэй Красніцкі разгледзелі ў Варшаве падчас святочных мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя польскага гандболу. Уладзімір Канаплёў павіншаваў калег з гэтай знамянальнай падзеяй і ўручыў памятны падарунак.

zviazda.by