Беларусь зноў хоча правесці чэмпіянат свету па хакеі



Беларусь мае намер падаць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 ці 2022, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«Мы будзем планаваць пачынаць барацьбу з 2021 года. Я думаю, 2021-2022 год – цалкам нам па сілах. Тым больш што на кожным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, вельмі прыемна, усё ўспамінаюць, як праходзіў чэмпіянат у Менску», – сказаў беларускі спартовы функцыянер.

Упершыню ў Менску чэмпіянат свету па хакеі прайшоў у маі 2014 года.