Беларусь на гандбольным Еўра прыкра саступіла Харватыі



На гандбольным першынстве кантыненту, што праходзіць у Харватыі ў першым матчы другога раўнду Беларусь прыкра прайграла гаспадарам чэмпіянату – 23:25 (12:15 пасля першага тайму).

Цягам сустрэчы харваты былі наперадзе, але беларусы не здаваліся і ў канцоўцы падцягнуліся да аднаго мяча. На жаль, апошняя атака ў каманды Юрыя Шаўцова зусім не ўдалася, а за секунду да канца Харватыя закінула яшчэ адзін раз.

Беларусь выступала ў гэтым матчы такім складам: Салдаценка (12 адбітых кідкоў з 37, 32%), Мацкевіч; Кулеш (5), Бабічаў, Шыловіч (1), Рутэнка, Карвацкі (1), Юрынок (6), Баранаў, Падшывалаў (1), Каралёк (4), Цітоў, Бохан, Гарбуз, Гайдучэнка, Пухоўскі (5/3 з пенальці).

Беларускай зборнай на Еўра застаецца згуляць з Швецыяй (22 студзеня) і Сербіяй (24 студзеня).

Беларускае Радыё Рацыя