Беларусь пацярпела паразу ад Нарвегіі на „Еўравыкліку”
Хакеісты зборнай Беларусі пацярпелі паразу ад Нарвегіі з лікам 1:2 (0:1, 0:0, 1:1) у турніры „Еўравыклік”.
У матчы, які адбыўся ў Жлобіне, падапечныя Дэйва Льюіса стараліся дамінаваць у атацы, але госці больш рацыянальна выкарыстоўвалі свае галявыя моманты.
У першым перыядзе Томас Ольсан ужо на 4-й хвіліне вывеў гасцей наперад. Нарвежцы падтрымлівалі высокія скорасці і стараліся ні ў чым не ўступаць беларусам. Перапынак перад пачаткам другога перыяду ў лядовым палацы Жлобіна зацягнуўся. Лёдазалівачная машына выйшла са строю ў час работы. Гэту паўзу трэнерскі штаб гаспадароў, у які акрамя Дэйва Льюіса ўваходзяць Міхаіл Захараў і Сяргей Пушкоў, паспрабаваў выкарыстаць з карысцю. Пасля аднаўлення гульні беларусы дамінавалі ў матчы, але зраўнаваць лік змаглі толькі на 42-й хвіліне. Колькасную перавагу рэалізаваў Шарль Лінгле, выкарыстаўшы перадачу Ягора Шаранговіча, – 1:1. Аднак развіць свой поспех нашай камандзе не ўдалося. На 53-й хвіліне Стэфан Эспеланд зноў вывеў нарвежцаў наперад – 2:1.
Паўторны паядынак паміж гэтымі камандамі пройдзе 28 красавіка ў Бабруйску. Маючы адбыцца матч стане заключным для зборнай Беларусі перад чэмпіянатам свету, які стартуе 4 траўня.
Першую гульню на сусветным форуме ў Даніі наша нацыянальная каманда правядзе са шведамі.