Беларусь пацярпела першую паразу на ЮЧС



Першую паразу пацярпела юніёрская зборная Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна, які праходзіць у Менску. 13 красавіка каманда Юрыя Файкова саступіла аўтсайдару турніру зборнай Аўстрыі — 4:5 (2:2, 1:3, 1:0).

15 красавіка, у заключны дзень турніру, зборныя Беларусі і Германіі ў вочным матчы разыграюць адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён.