Беларусь пазбавілі права правядзення ЧС па сучасным пяціборстве



Выканаўчы савет Міжнароднага саюза сучаснага пяціборства (UIPM) прагаласаваў за перанос з Менска Чэмпіянату свету па сучасным пяціборстве, паведамляецца на сайце UIPM.

„Выканаўчы савет вырашыў, што ЧС не можа адбыцца ў 2021 годзе з-за нестабільнасці ў прымаючай краіне”.

Канкрэтнае месца правядзення будзе абвешчана ў бліжэйшыя дні, дадалі ў UIPM.

„Выканаўчы савет UIPM уважліва сачыў за развіццём падзей у Беларусі ў апошнія месяцы і ацэньваў магчымасць правядзення чэмпіянату свету ў Менску. Таксама былі ўлічаныя санкцыі, уведзеныя Міжнародным алімпійскім камітэтам у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў снежні 2020 года”, – пракаментаваў рашэнне прэзідэнт UIPM доктар Клаўс Шорманн.

Барыс Панкратаў, Арцём Гурэнка, Шамсідзін Шанбіеў і Антон Байдал трэніруюцца з „Іслаччу”

У складзе „Іслачы” трэніруюцца чатыры патэнцыйныя навабранцы. Гэта 23-гадовы расейскі абаронца Шамсідзін Шанбіеў, які пакінуў „Урал”, 20-гадовы ўкраінскі хаўбек Антон Байдал. Акрамя таго, сярод магчымых пачаткоўцаў клуба з Менскага раёна знаходзяцца Барыс Панкратаў і Арцём Гурэнка.

Атакуючы паўабаронца Душан Бакіч пакінуў „Энергетык”-БДУ. Верагодна, чарнагорскі футбаліст працягне кар’еру ў больш статусным беларускім клубе. У мінулым сезоне Бакіч правёў 24 матчы, у якіх вызначыўся 8 галамі і 5 выніковымі перадачамі.

Абаронца Боян Насціч у бліжэйшы час можа змяніць БАТЭ на „Ягелонію” з Беластока. Бакі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі перамоваў – напісаў журналіст Уладзіслаў Татур ў тэлеграме.

Японскія ўлады збіраюцца паведаміць аб адмене Гульняў у Токіо

Улады Японіі прыйшлі да высновы, што Алімпіяду ў Токіо, перанесеную на 2021 год, прыйдзецца адмяніць з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі. Як паведамляе The Times са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка, японскія ўлады ўжо прыйшлі да згоды, што правесці Алімпіяду ў гэтым годзе не атрымаецца, і цяпер шукаюць спосаб паведаміць пра гэта, „захаваўшы твар”.

Сяргей Ясінскі афіцыйна ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі

22 студзеня ў Доме футбола адбылося першае паседжанне галоўнага выканаўчага органа Беларускай федерацыі футбола ў 2021 годзе. У прыватнасці, новым галоўным трэнерам беларускай моладзевай зборнай афіцыйна зацверджаны Сяргей Ясінскі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: uipmworld.org і flickr.com