Беларусь перайграла Новую Зеландыю на турніры памяці Халіпскага
У менскім Палацы спорту стартаваў міжнародны турнір жаночых баскетбольных каманд памяці Сямёна Халіпскага. Зборная Беларусі ў першым матчы сустракалася з камандай Новай Зеландыі і дабілася нялёгкай перамогі з лікам 78:74 (20:15, 20:19, 18:21, 20:19).
Самай выніковай у складзе беларусак стала Таццяна Ліхтаровіч, якая набрала 25 ачкоў, у актыве Настассі Верамеенкі 22 балы, у Вольгі Зюзьковай 16 ачкоў.
У іншым сённяшнім матчы баскетбалісткі зборнай Турцыі разграмілі каманду Японіі з лікам 67:40 (14: 2, 16:14, 21:15, 16: 9).