Беларусь перамагла Латвію ў плэй-оф за выхад на ЧС



У першым матчы плэй-оф за права выхаду на чэмпіянат свету па гандболе мужчынская зборная Беларусі выйграла ў Латвіі з лікам 26:24 (першы тайм 13:13). Гульня прайшла ў палацы спорту «Уручча».

Матч у адказ пройдзе 15 чэрвеня ў Валміеры.

Пераможца двубою атрымае права згуляць на чэмпіянаце свету па гандболе, што пройдзе ў студзені 2017 года ў Францыі.