Беларусь перамагла Партугалію ў матчы Кубка Дэвіса
Беларускія тэнісісты перамаглі зборную Партугаліі ў матчы Кубка Дэвіса. У апошнім адзіночным паядынку, калі лік быў 2:2, Ілья Івашка здолеў вырваць вікторыю ў Педра Соўзы — 6:4, 7:6.
Ілья Івашка. Фота: Максім Цэхановіч / tennis.by.
Пасля гэтай гульні лік стаў 3:2 на карысць беларусаў.
Беларусы ў сакавіку наступнага года будуць змагацца за выхад у фінал Кубка Дэвіса.
Беларускае Радыё Рацыя
