Беларусь – Сан-Марына – 5:0
У стартавым туры футбольнай Лігі нацый УЕФА беларуская дружына ўпэўнена перамагла зборную Сан-Марына – 5:0. Перавага гаспадароў поля была вялізнай, таму апісваць падзеі матчу падрабязна няма сэнсу.
Прывядзем тут толькі аўтараў галоў. Мячы ў гэтай сустрэчы забівалі: Ігар Стасевіч (4-я хвіліна), Станіслаў Драгун (26, 87), Антон Сарока (67, з пенальці), Юрый Кавалёў (91+).
Варта дадаць, што Драгун абодва мячы забіў галавой.
Зборная Беларусі выйшла ў лідары групы. Наступны матч яна правядзе на выездзе з камандай Малдовы 11 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя
