Беларусь-Швецыя – 1:6



Моладзевая зборная Беларусі да 20 гадоў саступіла Швецыі 1:6 у першым матчы на чэмпіянаце свету ў Бафала. У стартавым паядынку моладзевага сусветнага хакейнага першынства зборнай Беларусі, якая вярнулася ў эліту, давялося супрацьстаяць аднаму з фаварытаў турніру. Многія шведскія гульцы, нягледзячы на маладосць, з’яўляюцца лідарамі ў сваіх клубах і ўжо знаходзяцца на драфце НХЛ. Свой высокі прафесіяналізм „Трэ крунур” прадэманстравалі і ў гэтай гульні. У складзе беларускай дружыны адзіную шайбу закінуў Ягор Шаранговіч, параўняўшы лік у першым перыядзе.

У матчы адкрыцця турніру зборная Чэхіі перамагла Расею – 5:4. Цягам гульні чэхі былі наперадзе 5:2.

Беларускае Радыё Рацыя