Беларусь – Славенія – 4:2



З перамогі стартавала беларуская хакейная дружына Беларусі на чэмпіянаце свету. Падначаленыя Дэйва Льюіса перамаглі зборную Славеніі – 4:2 (2:1, 1:0, 1:1). Цягам двух першых перыядаў беларусы мелі значную перавагу, але ледзь не страцілі вікторыю ў трэцім, у якім славенцы штурмавалі брамку галкіпера Кевіна Лаланда. На апошняй хвіліне шайба трапіла ўжо ў пустую сетку славенцаў, калі тыя замянілі брамніка на шостага палявога гульца.

Шайбы ў беларускай зборнай на рахунку Андрэя Стася (11-я хвіліна), Андрэя Касціцына (13-я), Аляксея Калюжнага (24-я) і Аляксандра Кітарава (60-я).

Беларускае Радыё Рацыя